Поздравления участников клуба


Прысвячаецца працаўнікам бібліятэкі №7 г.Мазыра
                                                                            і ўдзельнікам клуба “Прамень”
  з нагоды юбілея клуба
    1 кастрычніка 2019 года


У бібліятэку нумар сем
Нас кожны месяц сардэчна запрашае клуб “Прамень“-
Збіраюцца тут творчыя ўжо немаладыя людзі,
Вялікія аптымісты і жыццялюбы.
Таленту ва ўсіх хапае:
Хто вершы піша,
Хто па-мастацку іх чытае,
А хто цудоўна песні так спявае –
Слухаеш, і сэрца замірае.
Кіраўнікі нашы – жанчыны – красуні-прыгажуні,
Досыць на іх толькі паглядзець
Адразу хочацца яшчэ памаладзець.
Загадкі, віктарыны, рэбусы
Мы дружна ўсе рашаем,
І гэтым свае старыя мазгі
Хоць крышку прамываем.
Тыя дзве гадзіны, калі яны нас забаўляюць,
Як дзве хвіліны пралятаюць.
Атрымліваем бадзёрасць, уздымаем свой настрой,
Зусім не хочацца ісці дамоў.
Маю надзею, што наш клуб “Прамень”
Датуль будзе існаваць,
Пакуль гэтая бібліятэка будзе працаваць.
Жадаю, каб агеньчык у “Праменчыку”
Ніколі не згасаў
І новых аптымістаў, жыццялюбаў
Сардэчна ў госці запрашаў!

Бараноўская Аляксандра Сцяпанаўна,
удзельніца клуба


У бібліятэцы

Я люблю бібліятэку вельмі часта навядаць.
Не хаджу нават у аптэку - хачу новае пазнаць.
Для мяне бібліятэка не інакш, як свята,
И, як збожжа ў засеках, кніжак тут багата.
Тут любую выбірай - кожная цікава.
Быццам пападаеш у рай, хто их пісаў – тым слава!
На «Прамень» любім збірацца, ходзім мы сюды даўно.
Нам за шчасце сустракацца, у свет адчынена акно.
Шчодра нас усіх прымаюць, тут чуеш многа добрых слоў.
Так частуюць смачным чаем , што і не хочацца дамоў.
Вершы, песні, віктарыны, хутка пралятае час.
Тут цукеркі, мандарыны, здоба – ўсё гэта для нас!
А як кінемся ў пляскі – толькі б паглядзелі!
Нібы пападаеш у казку, ураз памаладзелі.
Усім Вам вялікі дзякуй за працу, за ўвагу.
За творчасць Вам вялікі дзякуй і да жыцця прагу.
Дарагая культасвета, жадаем шчасця Вам, дабра,
Жывіце год  да, мабыць, двесці, здаровы будзьце,
Усім  - ура!



Актыўная ўдзельніца клуба “Прамень”
 бібліятэкі мікрараёна “Маладзёжны”                       Вольга Андрусевіч

1 кастрычніка 2019

С ДНЁМ РОЖДЕНИЯ, ПРАМЕНЬ

Дорога - жизнь, летят авто,
А старость, вроде, у обочин;
Да, не скажу: всё хорошо,
То раньше: домино, лото,
Мы не сдаёмся, между прочим.

И потому идём в «Прамень»,
Где шутки, смех и даже песни;
Боль не достанет, мы кремень,
За пояс боль, то под ремень,
И в нашем клубе нам не тесно.

Вам не добавятся морщины,
Есть фото: в профиль и анфас,
А веселиться - есть причины:
Здесь наши дамы и мужчины,
«Прамень» объединяет нас.

В «Прамене» нынче юбилей,
Мы отмечаем его дату;
Так о годах не сожалей,
Нам вместе много веселей,
Мы вновь-девчата и ребята!


01.10. 2019
Анатолий Волков



Комментариев нет:

Отправить комментарий