четверг, 21 февраля 2019 г.

фальклорная вечарынка
«У гасцях у Паўлінкі»
У рамках дэкады беларускай і краязнаўчай кнігі «Мову родную, край свой любіце» ў гарадской бібліятэцы мікрараёна «Маладзёжны» вучняў 4 «А» класа СШ № 13 запрасіла да сабе ў госці на фальклорную вечарынку гаспадыня бібліятэчнай хаты Паўлінка.

Ўвесь час гучалі вершы, загадкі і загадкі-жарты на беларускай мове, прымаўкі і прыказкі, беларускія народныя песні.
Дзеці прынялі ўдзел у віктарынах пра Беларусь і Мазыр. З дапамогай відэапрэзентацыі «Смак беларускіх слоў» бібліятэкар ўзгадала ў алфавітным парадку назвы прадметаў па-беларуску.
Паўлінка навучыла хлопчыкаў і дзяўчынак народнай беларускай гульне «Кот».
Школьнікі ўбачылі шмат незнаёмых прадметаў побыту нашых продкаў, даведаліся пра іх прызначэнне, азнаёміліся з прадметамі адзежы і абутку на беларускай мове. Цяпер яны ведаюць, што азначаюць словы «абрус», «самапрадка»,  «рушнікі», «гладыш», «нагавіцы», «пантофлі» і г. д. У вяселым конкурсе «Гатуем самі - частуйся з намі» вучні даведаліся пра назвы беларускіх страў, адчулі сабе кухарамі і запомнілі з якіх прадуктаў гатуюць нацыянальные стравы.
Дзеці зразумелі, што сучасныя людзі  берагуць і захоўваюць спадчыну нашых продкаў. Яны адказвалі на ўсе пытанні на беларускай мове, бо пранікліся атмасферай і мелодыяй гучання роднай мовы за сценамі школы.
 Бібліятэкары напомнілі, што 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы, і дзеці паабяцалі заўтра размаўляць ўвесь дзень па-беларуску.
 У чытальнай зале вучні азнаёміліся з новымі кнігамі для дзяцей на роднай мове з кніжнай выставы «У родным слове - цэлы свет».
Напрыканцы мерапрыемства супрацоўнікі прыгатавалі сапраўдны беларускі пачастунак для сваіх гасцей - бярозавік і пернікі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий