вторник, 26 февраля 2019 г.

загадочная азбука
«Калі ласка, запрашаем - мы тут мову вывучаем»
Пад такой назвай у бібліятэцы мікрараёна Маладзёжны адбылося мерапрыемства ў рамках дэкады беларускай і краязнаўчай кнігі «Мову родную, край свой любіце» Загадкавая азбука прысвячалася роднай мове.

 Спачатку вучні СШ №11 паразважалі аб значэнні мовы ў жыцці чалавека, нагадалі, што 21 лютага  па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мерапрыемства складалася з некалькіх частак. Каманды «Бусляняты», «Вясёлка» і «Званочкі» паказалі свае веды па гісторыі, культуры, літаратуры Беларусі, адгадвалі загадкі.
Загадкавая азбука дала магчымасць кожнаму ўдзельніку праявіць кемлівасць і эрудыцыю ў конкурсных заданнях «Расшыфруй прыказку», «Складзі прыказку», «Перакладчык»,  «Рыфмоўка», «Дарога па ваду» («збяры» па дарозе патрэбныя літары), «Хуткамоўкі», «Лепшы знаўца казак».
Быць больш дасведчанымі ў беларускай мове і літаратуры прысутным дапамаглі слоўнікі і мастацкія творы, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе «У родным слове цэлы свет».

Комментариев нет:

Отправить комментарий