суббота, 24 февраля 2024 г.

віктарына ў выстаўкі «Вучымся беларускасці ў класікаў»

«Радкі, знаёмыя з дзяцінства»

З 21 па 24 лютага ў філіяле гарадская бібліятэка № 7, у рамках дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю», для карыстальнікаў бібліятэкі праводзілася віктарына ў выстаўкі «Радкі, знаёмыя з дзяцінства».


На выстаўцы «Вучымся беларускасці ў класікаў» былі прадстаўлены выданні вядомых беларускіх пісьменнікаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Пятруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Уладзіміра Караткевіча і іншых. Бібліятэкар знаеміла наведвальнікаў з выстаўкай, і яны адказвалі на пытанні віктарыны па творчасці знакамітых класікаў. Чытачы ўспаміналі радкі знаемых вершаў, зачытвалі іх, а ўсе прысутныя змаглі пачуць мілагучнасць нашай роднай мовы.


Юныя чытачы маглі падчас правядзення віктарыны папрактыкавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, пазнаёміцца з рэцэптамі беларускіх страў, адгадаць класічныя творы беларускай літаратуры па ўрыўках, узгадаць беларускія прыказкі і прымаўкі.  

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы на працягу дня супрацоўнікі размаўлялі з наведвальнікамі на беларускай мове. Бібліятэкары распавядалі чытачам пра творы сучасных пісьменнікаў і аўтараў-класікаў беларускай літаратуры. Карыстальнікі бібліятэкі таксама даведаліся пра гісторыю святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў Беларусі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий