понедельник, 26 февраля 2024 г.

 мовазнаўчая гадзіна

«Старонкі моўнай скарбонкі»

               У рамках дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю»  у філіяле гарадская бібліятэка № 7 для вучняў 5-га класа прайшла мовазнаўчая гадзіна «Старонкі моўнай скарбонкі».

     Бібліятэкар прадэманстравала відэапрэзентацыю «Смак беларускай мовы», каб школьнікі паўтарылі алфавіт і нагадалі беларускія словы на кожную літару алфавіта.


Дзеці ўзгадалі беларускія прыказкі і прымаўкі, адгадалі загадкі-падманкі, паўдзельнічалі ў конкурсах «Нечаканыя пераўтварэнні», «Назаві адным словам», «Перакладчык».

        Вучні паспаборнічалі ў правільным вымаўленні хуткамовак і ўспомнілі ветлівыя словы на роднай мове.

           Напрыканцы мерапрыемтсва дзеці пазнаёміліся з кніжнымі выставамі, прысвечанымі дэкадзе беларускай кнігі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий