Интерактив по книге А. Сачанкі «Едзем да бабулі на вёску»
«Беларуская хата
на цуды багата»
У філіяле гарадская бібліятэка №7 для вучняў 5 «Д» класа СШ №11 прайшоў інтэрактыў па кніге А. Сачанкі. «Едзем да бабаулі на вёску» пад назвай «Беларуская хата на цуды багата».
Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з кнігай А. Сачанкі, якая была перавыдадзена ў 2025 годзе. Гэтая кніга – сапраўдны куфар са скарбамі, дзе сабраны самыя цікавыя гісторыі пра тое, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, якія прыгожыя рэчы стваралі сваімі рукамі.
Школьнікі даведалісь, што азначаюць словы «абрус», «самапрадка», «рушнікі», «гладыш», «жорны», «нагавіцы», «пантофлі» і г. д. З дапамогай відэапрэзентацыі «Смак беларускіх слоў» бібліятэкар ўзгадала і іншыя назвы прадметаў па-беларуску ў алфавітным парадку. Некаторыя з прадметаў дзеці змаглі ўбачыць на бібліятэчных выставах ў рамках тыдня беларускай мовы «Пералівы роднай мовы».
Дзеці сабралі пары слоў назваў прадметаў на рускай і беларускай мове, узгадалі пагаворкі пра гасціннасць і дабрабыт беларусаў, прачыталі хуткамоўкі.
У конкурсе «Беларускі пачастунак» вучні даведаліся пра назвы беларускіх страў, адчулі сабе кухарамі і запомнілі, з якіх прадуктаў гатуюць нацыянальные стравы.
Бібліятэкар напомніла, што 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы, і дзеці паабяцалі ў гэты дзень размаўляць выключна па-беларуску, каб аб’яднацца з усім беларускім народам у справе захавання спадчыны продкаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий