Акцыя «Роднае слова –скарб нацыі!»
У міжнародны дзень роднай мовы ў нашай бібліятэцы прайшла цеплая і душэўная акцыя, якая аб’яднала дарослых і дзяцей – аматараў беларускага слова. Увесь дзень бібліятэкары і наведвальнікі размаўлялі толькі на беларускай мове, адчуваючы яе меладзічнасць і выразнасць.
Праграма акцыі была разнастайнай: удзельнікі разгадвалі загадкі, збіралі прыказкі, знаеміліся з сімволікай беларускага арнаменту і ўспаміналі народныя прымаўкі.
Не абышлося без моўных практыкаванняў: удзельнікі актыўна перакладалі словы з рускай на беларускую мову і наадварот, што дапамагло ўдзельнікам пашырыць свой слоўнікавы запас і ўмацаваць моўныя навыкі.
Асаблівым момантам стала прысутнасць на акцыі паэта В.Андрыеўскага, які падарыў бібліятэцы сваю новую кнігу «Колкі снег жыцця», папоўніўшы фонд каштоўным экзэмплярам і натхніўшы ўсіх наведвальнікаў на дальнейшае вывучанне роднай мовы.
Прыемна было бачыць, як на акцыю прыходзілі цэлымі сем’ямі. Дарослыя і дзеці разам выбіралі кнігі на беларускай мове, складалі пазлы з беларускім матывам і адгадвалі загадкі з лэпбука «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына», ствараючы атмасферу сапраўднага сямейнага свята і перадаючы любоў да роднай мовы з пакалення ў пакаленне.
У знак падзякі і на памяць аб гэтым дні
ўсім ўдзельнікам акцыі былі ўручаны кніжныя закладкі, якія, спадзяемся, будуць
нагадваць аб важнасці і прыгажосці роднага слова.









Комментариев нет:
Отправить комментарий