среда, 28 февраля 2018 г.

Асветніцкая акцыя
«Пад зоркай беларускай кнігі»
У рамках Дэкады беларускай і краязнаўчай кнігі «Мову родную, край свой любіце!» для наведвальнікаў бібліятэкі супрацоўнікі гарадской бібліятэкі мікрараёна «Маладзёжны» правялі асветніцкую акцыю «Пад зоркай беларускай кнігі».
 На абанеменце была падрыхтавана кніжная выстава «Чытаем класікаў разам», дзе экспанаваліся кнігі беларускіх аўтараў, творы якіх прайшлі праверку часам і заўседы карыстаюцца попытам у чытачоў розных пакаленняў.       Таксама чытачы і наведвальнікі абанементу маглі азнаеміцца з лакальнымі выставамі інфармацыйнага характару «Літаратурная Беларусь» і  «Слова земляка гучыць над роднай старонкай»,  якія дзейнічаюць з пачатку года.
          Наведвальнікі чытальнай залы змаглі паглядзець выставу кніг беларускіх аўтараў з аўтографамі «Незабыўныя сустрэчы» і выставу кніжных навінак «Беларуская кніга для Вас», азнаёміцца са стацыянарнай выставай па краязнаўству «Мазыр».
         Бібліятэкары абанемента правялі бліц-апытанне «Якую кнігу беларускага аўтара Вы раіце прачытаць», па выніках якога ў далейшым будзе зроблена выстава-парада «Нашы чытачы рэкамендуюць». У ліку аўтараў, якіх чытаюць сення  - І.Мележ, Я.Маўр, Ш.Шамякін. Творы, якія не пакінулі чытачоў абыякавымі – «Любачка» А.Афяроўскага, «Прынцэса тусоўкі» Я.Хвалей, «Ціхае жыцце” У.Макоўскага, «Кветкі правінцыі» Г.Марчук і іншыя.
         Непадробную цікавасць выклікалі выставы-экспазіцыі, прысвечаныя Дню роднай мовы. Чытачы маглі азнаёміцца ​​з простымі рэцэптамі нацыянальнай кухні на беларускай мове, убачыць прадметы побыту беларусаў і даведацца пра іх назвы.
Былі падрыхтаваны візіткі бібліятэкі да Дня роднай мовы, што ўжо стала традыцыяй пры правядзенні акцый на абанеменце.

Комментариев нет:

Отправить комментарий