воскресенье, 21 октября 2018 г.

гульнёвая праграма
«Фальклорнае паці ў бібліятэчнай хаце»
Да Году малой Радзімы супрацоўнікамі гарадской бібліятэкі мікрараёна «Маладзёжны» для вучняў СШ №11 была падрыхтавана фальклорная гульнёвая праграма. Паці – слова іншамоўнае, азначае свята. А на свята запрашаюць. Вось і запрасіла да сабе ў госці на свята дзяўчынак і хлопчыкаў гаспадыня бібліятэчнай хаты Паўлінка.

Школьнікі ўбачылі шмат незнаёмых прадметаў побыту нашых продкаў, даведаліся пра іх прызначэнне, азнаёміліся з прадметамі адзежы і абутку на беларускай мове. Цяпер яны ведаюць, што такое абрус, самапрадка,  рушнік, гладыш, нагавіцы, пантофлі і г. д.
            Дзеці прынялі ўдзел у віктарынах пра Беларусь і Мазыр. Паўлінка навучыла хлопчыкаў і дзяўчынак народным беларускім гульням - «Гладышыкі» і «Кот».
З дапамогай відэапрэзентацыі «Смак беларускай мовы» бібліятэкар ўзгадала ў алфавітным парадку назвы прадметаў па-беларуску.
Ўвесь час гучалі вершы, загадкі і загадкі-жарты на беларускай мове, прымаўкі пра ежу, беларускія народныя песні.
         У чытальнай зале дзеці азнаёміліся з кніжнай выставай «Скарбы Беларусі», на абанеменце – з выставай хобі і творчасці «Калі ажывае гліна». Дзеці зразумелі, што сучасныя людзі  берагуць і захоўваюць спадчыну нашых продкаў.
Напрыканцы мерапрыемства супрацоўнікі прыгатавалі сапраўдны беларускі пачастунак для сваіх гасцей - бярозавік і пернікі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий