кніжна-чытацкая кампанія
Пачатак кампаніі выпаў на 21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Усім наведвальнікам бібліятэкі
ў гэты дзень прапанавалі выканаць розныя заданні: назваць беларускіх
аўтараў-юбіляраў 2021 года, знайсці творы пэўнага аўтара ў лабірынце назваў,
зрабіць фота ў выставы.
На працягу наступнага тыдня – Дэкады беларускай і краязнаўчай кнігі – чытачы прынялі ўдзел у гульні
«Перакладчык», разгадвалі літаратурную крыжаванку і выконвалі заданні «Складзі прыказку», «Прадоўжы твор», «Пазнай беларускіх пісьменнікаў па фатаздымку».
Асаблівую
цікавасць выклікала выстава-віктарына «З якіх кніжак гэтыя героі?». На спецыяльна ўсталяваным
стэндзе былі размешчаны малюнкі-ілюстрацыі, па якіх трэба было пазнаць галоўнага героя і назву твора.
Каб справіцца з заданнем, у дапамогу ўдзельнікам
мерапрыемства была прапанавана выстава кніг з закладкамі-падказкамі.
Так як мерапрыемства праходзіла ў Дэкаду беларускай і краязнаўчай кнігі «Чытайце
кніжку беларускую», то для карыстальнікаў бібліятэкі была прадстаўлена выстава кніг пісьменнікаў-юбіляраў 2021 года. Чытачам
былі прапанаваны візіткі па гэтай тэматыцы.
Для ўсіх удзельнікаў кампаніі супрацоўнікі бібліятэкі прыгатавалі салодкі пачастунак
- цукеркі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий