пятница, 28 февраля 2025 г.

 Акцыя  «Родная мова, цудоўная мова»

З 19 па 28 лютага ў філіяле гарадская бібліятэка № 7  у рамках дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю»  для карыстальнікаў бібліятэкі праводзілася акцыя «Родная мова, цудоўная мова». Для наведвальнікаў бібліятэкі дэманстравалася аднаіменная інсталяцыя і кніжная выстава «Чытаем класікаў разам».

        На выстаўцы былі прадстаўлены выданні вядомых беларускіх пісьменнікаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Пятруся Броўкі, Пімена Панчанкі, Уладзіміра Караткевіча і іншых. Бібліятэкары знаемілі наведвальнікаў з прадстаўленай літаратурай, а чытачы ўспаміналі радкі знаемых вершаў, задавалі пытанні па біяграфічным звесткам знакамітых пісьменнікаў.

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, на працягу дня супрацоўнікі размаўлялі з наведвальнікамі на беларускай мове і  распавядалі чытачам пра гісторыю святкавання Дня роднай мовы ў Беларусі. Бібліятэкары раілі прачытаць новыя творы сучасных пісьменнікаў, прапанавалі ўзгадаць цікавыя і  малаўжывальныя беларускія словы.

Для юных чытачоў праводзіліся віктарыны, дзе трэба было адгадаць класічныя творы беларускай літаратуры па ўрыўках, папрактыкавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, пазнаёміцца з рэцэптамі беларускіх страў, выразна прачытаць беларускія прыказкі і прымаўкі.  Вучні спаборнічалі ў правільным вымаўленні хуткамовак і ўспаміналі ветлівыя словы на роднай мове.

        Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі закладкі-памяткі з ветлівымі словамі або  віншавальныя візіткі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий