Вечар - прысвячэнне
«Класікі сусветнай літаратуры
Янка Купала і Якуб Колас»
У рамках дэкады
беларускай і краязнаўчай кнігі для навучэнцаў сярэдніх школ гарадской
бібліятэкай мікрараёна «Маладзёжны» было падрыхтавана мерапрыемства «Класікі
сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас», прысвечанае 135-годдзю з дня
нараджэння беларускіх паэтаў.
Вядучыя
распавялі пра жыццё і творчую спадчыну Я. Купалы і Я. Коласа у
суправаджэнні медыяпрэзентацыі. Янка
Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе
гордасць і слава. Іх сяброўства пачалося тады, калі яны былі маладыя, але
вядомыя ўжо на паэты, і доўжылася ўсё
жыццё. У творчасці абодвух была агульная тэма – тэма любові да сваёй
бацькаўшчыны: менавіта пра дарагі сэрцу родны куток пісалі класікі беларускага слова. На вершы
Купалы і Коласа створана мноства песень. Запрошаныя на мерапрыемства выкладчык
ДШМ №2 Бельская Іна Георгіеўна выканала
песні «Спадчына», «Явар і Каліна» на
вершы Я. Купалы,
а навучэнцы Скварнік Таццяна і Макарэвіч Ян у дуэце домбра з
балалайкай выканалі музыкальную кампазіцыю Ігара Лучанка «Мой родны кут» на верш Я. Коласа.
Комментариев нет:
Отправить комментарий