паэтычны квілт
«Рыфмуецца з Радзімай»
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень Роднай мовы. У рамках Дэкады беларускай і краязнаўчай кнігі «Мову родную, край свой любіце» ў гэты дзень у бібліятэцы філіяла №7 кожны жадаючы змог паўдзельнічаць у паэтычным квілце «Рыфмуецца з Радзімай» і тым самым праверыць свае веды айчыннай літаратуры.
Наведвальнікам бібліятэкі было прапанавана ўспомніць чатыры радкі з вершаў беларускіх пісьменнікаў пра Радзіму, якія яны самастойна выбіралі на падрыхтаваных бібліятэкарам лістках-стыкерах. На спецыяльна ўсталяваным стэндзе ўдзельнікі суадносілі абраныя вершаваныя радкі з партрэтамі іх аўтараў.
У дапамогу была прадстаўлена выстава кніг Я. Купалы, Я. Коласа, Н. Гілевіча, М. Танка, У. Караткевіча, П. Панчанкі з закладкамі выбраных вершаў. Чытачам былі прапанаваны візіткі па гэтай тэматыцы.
Комментариев нет:
Отправить комментарий