літаратурная гульня
21 лютага ў рамках прома-акцыі «Дзень моўнай прыгажосці», якая прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы, у гарадской бібліятэцы філіял № 7 адбылася літаратурная гульня «Ветлівыя словы беларускай мовы».
Шмат ветлівых слоў ёсць у беларускай мове. На
кожную жыццёвую падзею, на кожны выпадак існуюць свае словы ветлівасці. Людзі
даўно заўважылі, што гэтыя словы не простыя, а чароўныя. Чытачы ўспаміналі ветлівыя словы на рускай
мове і слухалі, як яны будуць гучаць па-беларуску. З задавальненнем дзеці
прымалі ўдзел у гульнях «Ветліва-няветліва» і «Будзь уважлівым», адгадвалі
загадкі, складалі з двух частак прыказкі
і прымаўкі, прысвечаныя дабрыні, ветлівым словам, сяброўству, добрым
паводзінам. Школьнікі адказвалі на пытанні віктарыны, тэста «Наколькі ты
ветлівы чалавек». Вучні ўдзельнічалі
ў гульне і стараліся размаўляць на беларускай мове, чыталі вершы беларускіх
паэтаў: П. Броўкі, М. Мятліцкага, Т.
Кляшторнай, В. Віткі і інш.
Увазе чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава «Вобразная,
вольная, пявучая, мова беларуская мая!» Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі
закладкі-памяткі з ветлівымі словамі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий