вторник, 28 февраля 2023 г.

 літаратурная імпрэза

«Палеская летуценніца»

    У філіяле гарадская бібліятэка №7 дэкада беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю» завершылася мерапрыемствам, прысвечаным 75-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц -  яркай, адметнай асобы ў беларускай літаратуры.

            У пачатку літаратурнай імпрэзы прагучала песня ў выкананні Т. Беланогавай  на верш Я. Янішчыц «Бэз апаў», якая настроіла вучняў на лірычны лад. «Палеская ластаўка», «Палесся мілае дзіця» ‒ так называлі ў нашай літаратуры гэтую выдатную паэтку, якой, на вялікі жаль, было суджана пражыць усяго сорак гадоў.

 Бібіліятэкары распавялі школьнікам пра творчасць «непрыручанай птушкі» Яўгеніі і захоўваннем яе паэтычнай спадчыны, азнаёмілі з біяграфічнымі звесткамі, суправаджая свае словы відэапрэзентацыяй пра «палескую летуценніцу». Дзеці даведаліся, чаму ў беларускага аўтара незвычайнае прозвішча,  якія тэмы хвалявалі Янішчыц, дзе крыніцы яе наткхнення, чаму праз столькі гадоў чытачоў прыцягвае і вабіць таямніца і загадка, глыбіня жыцця і творчасці Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц. Некаторыя факты біяграфіі, пра якія расказалі бібліятэкары, сталі вядомы са слоў нашай чытачкі, жыхаркі нашага раёна Маладзёжны, роднай цёткі паэтэсы                          С. А. Гордзіч.

Уразілі вучняў вершы «Ты пакліч мяне, пазаві…» у выкананні беларускіх актораў тэатра і кіно, «Гавары са мной па-беларуску», агучаны Андрэем Калядой, відэаролік з урыўкам «Зорнай паэмы», які чытала вучаніца 10 «Б» класса СШ №11 Марыя Крукава.

            Школьнікам была прадстаўлена кніжная выстава з творамі аўтара і літаратура аб жыцці і творчаскім шляху Я. Янішчыц, а таксама буклет «Палеская ластаўка» з цікавымі фактамі і бібліяграфічным спісам кніг з фонду бібліятэкі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий