мовазнаўчая гадзіна
У рамках дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю» у філіяле гарадская бібліятэка № 7 для вучняў 5-га класа прайшла мовазнаўчая гадзіна «Старонкі моўнай скарбонкі».
Бібліятэкар прадэманстравала відэапрэзентацыю «Смак беларускай мовы», каб школьнікі паўтарылі алфавіт і нагадалі беларускія словы на кожную літару алфавіта.
Дзеці
ўзгадалі беларускія прыказкі і прымаўкі, адгадалі загадкі-падманкі,
паўдзельнічалі ў конкурсах «Нечаканыя пераўтварэнні», «Назаві адным словам», «Перакладчык».
Вучні паспаборнічалі ў правільным
вымаўленні хуткамовак і ўспомнілі ветлівыя словы на роднай мове.
Напрыканцы мерапрыемтсва дзеці
пазнаёміліся з кніжнымі выставамі, прысвечанымі дэкадзе беларускай кнігі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий