віктарына ў выстаўкі «Вучымся беларускасці ў класікаў»
«Радкі, знаёмыя
з дзяцінства»
З 21 па 24 лютага ў філіяле гарадская бібліятэка № 7, у рамках дэкады беларускай кнігі «На роднай мове я чытаю», для карыстальнікаў бібліятэкі праводзілася віктарына ў выстаўкі «Радкі, знаёмыя з дзяцінства».
На
выстаўцы «Вучымся беларускасці ў класікаў» былі прадстаўлены выданні вядомых
беларускіх пісьменнікаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Пятруся Броўкі, Аркадзя
Куляшова, Уладзіміра Караткевіча і іншых. Бібліятэкар знаеміла наведвальнікаў з
выстаўкай, і яны адказвалі на пытанні віктарыны па творчасці знакамітых
класікаў. Чытачы
ўспаміналі радкі знаемых вершаў, зачытвалі іх, а ўсе
прысутныя змаглі пачуць мілагучнасць нашай роднай мовы.
Юныя чытачы маглі падчас правядзення
віктарыны папрактыкавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую,
пазнаёміцца з рэцэптамі беларускіх страў, адгадаць класічныя творы беларускай літаратуры па ўрыўках, узгадаць беларускія прыказкі
і прымаўкі.
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы на працягу дня супрацоўнікі размаўлялі з наведвальнікамі на беларускай мове. Бібліятэкары распавядалі чытачам пра творы сучасных пісьменнікаў і аўтараў-класікаў беларускай літаратуры. Карыстальнікі бібліятэкі таксама даведаліся пра гісторыю святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў Беларусі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий